СТАРЭ́ННЕ МЕТА́ЛАЎ,
змена структуры і ўласцівасцей металаў (асабліва сплаваў), якое адбываецца самаадвольна ў звычайных умовах (натуральнае старэнне) або пры награванні (штучнае).
С.м. суправаджаецца звычайна павышэннем трываласці, цвёрдасці, каэрцытыўнай сілы, электраправоднасці металу (сплаву), а таксама зніжэннем яго пластычнасці і ўдарнай вязкасці. Адмоўны ўплыў С.м. прадухіляюць больш дасканалай тэхналогіяй выплаўкі металу (сплаву), яго легіраваннем,
Л.А.Сасноўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)